пятница, 2 июля 2021 г.

       1 ліпеня наш гісторыка-этнаграфічны музей "Кола часу" наведалі навучэнцы пачатковых класаў СШ №1 г.Дзятлава, удзельнікі летняга аздараўленчага лагера.



Перамога ў намінацыі "Музейная паштоўка"

    Наша музейная паштоўка "Зямля пад раскідзістым вязам" перамагла ў адпаведнай намінацыі раённага агляда-конкурса "Зямля бацькоў - зямля святая"



понедельник, 17 мая 2021 г.

Інтэрнэт-квэст "Кола часу"

Паважаныя наведвальнікі маёй старонкі! У цяперашні час, калі індустрыя ІТ-тэхналогій не стаіць на месцы і кожны дзень здзіўляе нас сваімі магчымасцямі і дасягненнямі, а на вуліцы існуе рызыка падхапіць вірус, мы, кіраўнік і члены Савета музея, вырашылі разнастаіць вашы будні. 

Прапаную правесці час дома весела, актыўна і з карысцю за Інтэрнэт-квэстам “Кола часу”!

Уявіце: вы прачнуліся і трапілі ў мінулае. Не палохайцеся, у тым часе вам прыйдзецца прабыць толькі абмежаваны час, але важна не выдаць сябе. А для гэтага трэба добра падрыхтавацца і авалодаць як мага большым аб'ёмам інфармацыі. 

Прайшоўшы квэст, вы зможаце трапіць у “круг абраных”, якія валодаюць таемнай інфармацыяй.


Перайсці на старонку КВЭСТА

18 мая - Міжнародны дзень музеяў


 

понедельник, 22 февраля 2021 г.

Абласны конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі "ТэхнаІнтэлект"

     20 лютага 2021 года прайшоў абласны конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі "ТэхнаІнтэлект". У секцыі "Мультымедыйныя тэхналогіі" прымалі ўдзел тры вучаніцы нашай установы, члены Савета музея і музейнага пакоя: Клімко Аляксандра, ХІ клас, Губар Святлана, Х клас і Юркевіч Крысціна, VІІІ клас. Яны прадстаўлялі творчыя камп'ютарныя праекты патрыятычнай накіраванасці.

Тэхнічныя здольнасці і якасная абарона работ нашых прыгажунь прывялі да перамогі і ўзнагароды дыпломамі Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці!

Юркевіч Крысціна - дыплом ІІ ступені

Клімко Аляксандра - дыплом ІІІ ступені

Віншуем з такімім значнымі дасягненнямі! Так трымаць!






понедельник, 15 февраля 2021 г.

Музейная экспазіцыя “Афганістан у лёсах нашых землякоў” у музейным пакоі “Памяць”

        32 гады таму скончылася Афганская вайна, якая ўвайшла ў многія сем'і горам, трывогай і перажываннямі. Многія не жадаюць успамінаць аб тых падзеях, каб не верадзіць душу, але ўспаміны вяртаюцца, ўдараюць рыкашэтам па душах бацькоў, блізкіх і саміх ветэранаў Афганістана. Памяць - гэта, напэўна, адзінае, што дапамагае чалавеку думаць, суперажываць, не забываць пра тых, хто сумленна служыў і быў верны прысягі, пра тых, хто ў сваім апошнім баі не збаяўся і ня змаладушнічаў, а загінуў салдатам, верным свайму абавязку перад Радзімай.

пятница, 11 декабря 2020 г.

       27 лістапада 2020 года Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі на лічбавай платформе Усерасійскага цэнтра развіцця мастацкай творчасці і гуманітарных тэхналогій дало старт фіналу Вялікага Усерасійскага фестывалю дзіцячай і юнацкай творчасці з міжнародным удзелам. Праграма фіналу фестывалю доўжылася да 29 лістапада ўключна.

Сваімі талентамі і дасягненнямі гледача парадавалі гэтымі днямі не толькі ўдзельнікі з 55 рэгіёнаў Расіі, але і з-за мяжы, 7-мі краін: Арменіі, Рэспублікі Беларусь, Данецкай Народнай Рэспублікі, Луганскай Народнай Рэспублікі, Францыі, Егіпта і Эфіопіі. Усе фестывалі былі прысвечаны адной задачы - даць кожнаму з дзяцей і падлеткаў раскрыць свой талент, даць яму загучаць па-асабліваму. Ва ўсіх этапах Фестываляў у гэтым годзе прыняло ўдзел больш за 500 000 чалавек.

Аб'яднаныя ў адзін Вялікі, чатыры фестывалі – падзея, якая ўвабрала ў сябе больш за 20 напрамкаў творчасці. У адным з іх – “кіно” – вучаніца нашай установы адукацыі Юркевіч Крысціна заняла І месца! Віншуем з такім Вялікім дасягненнем! 


Усе падзеі фестывалю захаваныя ў лічбавым фармаце і да наступнага фестывалю на працягу ўсяго года іх можна будзе паглядзець на платформе grandfestival.vcht.center.

вторник, 17 ноября 2020 г.

Конкурс камп'ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці "ПАТРЫЁТ.by"

Падведзены вынікі абласнога конкурсу камп'ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРЫЁТ.by». У гэтым годзе конкурс праводзіўся ў завочнай форме 09 і 10 лістапада 2020 года. 

Ад нашай установы адукацыі былі пададзены 2 работы (у тым ліку 1 сумесна з Цэнтрам турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі г.Дзятлава):

Online квэст “Хвала і слава Перамозе і Пераможцу ў той вайне!”, аўтар: Губар Святлана, вучаніца Х класа;

Інтэрактыўны праект “Памяць аб трагедыі беларускага “Артэка””, аўтар: Юркевіч Крысціна, вучаніца VІІІ класа, член аб’яднання па інтарэсах “Юныя краязнаўцы”.

Па выніках конкурса ў Губар Святланы ІІ месца, а работа Юркевіч Крысціны заняла І месца і будзе прадстаўлена на рэспубліканскім этапе конкурса.

Віншуем пераможцаў!


воскресенье, 8 ноября 2020 г.

Музейная паштоўка "Зямля пад раскідзістым вязам" у рамках раённага конкурса "Зямля бацькоў - зямля святая"

 

    Вось ужо падыходзіць да завяршэння трэці і апошні Год малой радзімы... Менавіта цяпер хочацца яшчэ раз прадэманстраваць прыгажосць роднага краю і запэўніць, што кожны куток беларускай зямлі годны ведаў, павагі і памяці.
       Работа прадстаўляе сабой сувязь сімвалаў: бусел - сімвал Беларусі; вяз - дрэва, ад якога і пайшла назва населенага пункта. Паштоўка створана рукамі кіраўніка музеяў, але без дапамогі навучэнцаў не абышлося. Усе фотаздымкі Вензавецкага краю - дзіцячыя работы, якія творча і крэатыўна адлюстроўваюць розныя аспекты вясковага жыцця. Асноўная канцэпцыя данай паштоўкі - паказаць аграгарадок Вензавец ва ўсёй прыгажосці, якую за паўсядзённымі падзеямі мы не заўсёды можам заўважыць.