Квэст-гульня "Хвала і слава Перамозе і Пераможцу ў той вайне!"

У гісторыі нашай Айчыны навечна захавана мноства памятных знамянальных дат. І за кожнай з іх стаяць ратныя подзвігі і здзяйсненні народа, які не раз падымаўся супраць незлічоных замахаў на свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Але самым дарагім і святым для цяперашніх некалькіх пакаленняў стаў Дзень 9 мая - Дзень Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.
Напярэдадні вялікага свята з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, духоўна-маральных якасцей і нацыянальнай самасвядомасці на прыкладах баявых і працоўных подзвігаў беларускага народа Савет музейнага пакою "Памяць" Вензавецкага дзіцячага сада - сярэдняй школы прадстаўляе Вашай увазе квэст-гульню, прысвечаную 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 
Для пераходу на старонку квэста націсніце ТУТ
#Памяць75Перамога

Комментариев нет:

Отправить комментарий