пятница, 11 декабря 2020 г.

       27 лістапада 2020 года Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі на лічбавай платформе Усерасійскага цэнтра развіцця мастацкай творчасці і гуманітарных тэхналогій дало старт фіналу Вялікага Усерасійскага фестывалю дзіцячай і юнацкай творчасці з міжнародным удзелам. Праграма фіналу фестывалю доўжылася да 29 лістапада ўключна.

Сваімі талентамі і дасягненнямі гледача парадавалі гэтымі днямі не толькі ўдзельнікі з 55 рэгіёнаў Расіі, але і з-за мяжы, 7-мі краін: Арменіі, Рэспублікі Беларусь, Данецкай Народнай Рэспублікі, Луганскай Народнай Рэспублікі, Францыі, Егіпта і Эфіопіі. Усе фестывалі былі прысвечаны адной задачы - даць кожнаму з дзяцей і падлеткаў раскрыць свой талент, даць яму загучаць па-асабліваму. Ва ўсіх этапах Фестываляў у гэтым годзе прыняло ўдзел больш за 500 000 чалавек.

Аб'яднаныя ў адзін Вялікі, чатыры фестывалі – падзея, якая ўвабрала ў сябе больш за 20 напрамкаў творчасці. У адным з іх – “кіно” – вучаніца нашай установы адукацыі Юркевіч Крысціна заняла І месца! Віншуем з такім Вялікім дасягненнем! 


Усе падзеі фестывалю захаваныя ў лічбавым фармаце і да наступнага фестывалю на працягу ўсяго года іх можна будзе паглядзець на платформе grandfestival.vcht.center.

Комментариев нет:

Отправить комментарий