Інтэрнэт-праект "Зямля пад раскідзістым вязам"

Аўтары праекта: Клімко Аляксандра Русланаўна, Сарачынская Ульяна Юр’еўна, вучаніцы Х класа.
Кіраўнік праекта: Латушка Кацярына Валер’еўна, настаўніца інфарматыкі, кіраўнік музейнага пакоя “Памяць”, музея “Кола часу”.
Актуальнасць. У наш час актуальна праблема фарміравання грамадзянскай і нацыянальнай ідэнтычнасці ў падрастаючага пакалення. Немалаважнай праблемай з'яўляецца і праблема вымірання вёсак і змяншэння колькасці сельскага насельніцтва, што ў сваю чаргу выклікае значнае скарачэнне колькасці людзей, якія не толькі намінальна ідэнтыфікуюць беларускую мову як родную, але і практыкуючых беларускамоўнасць у побыце.
Дэвіз праекта: "Кожны сельскі куток беларускай зямлі годны ведаў, павагі і памяці".
Аб'ектам даследавання ў працэсе стварэння праекта выступіў аграгарадок Вензавец Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.  Прадметам даследавання з'яўляюцца гісторыка-культурная і духоўная спадчына, дасягненні землякоў, сацыяльна-бытавыя ўмовы пражывання ў аграгарадку.
З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання павагі да мінулага і сучаснасці свайго роднага краю і ў рамках рэалізацыі Плана мерапрыемстваў да Года малой Радзімы быў створаны блог "Зямля пад раскідзістым вязам".

Комментариев нет:

Отправить комментарий