1 этап "Музейная паштоўка"

Музейная паштоўка "Зямля пад раскідзістым вязам"
       
     Вось ужо падыходзіць да завяршэння трэці і апошні Год малой радзімы... Менавіта цяпер хочацца яшчэ раз прадэманстраваць прыгажосць роднага краю і запэўніць, што кожны куток беларускай зямлі годны ведаў, павагі і памяці.
       Работа прадстаўляе сабой сувязь сімвалаў: бусел - сімвал Беларусі; вяз - дрэва, ад якога і пайшла назва населенага пункта. Паштоўка створана рукамі кіраўніка музеяў, але без дапамогі навучэнцаў не абышлося. Усе фотаздымкі Вензавецкага краю - дзіцячыя работы, якія творча і крэатыўна адлюстроўваюць розныя аспекты вясковага жыцця. Асноўная канцэпцыя данай паштоўкі - паказаць аграгарадок Вензавец ва ўсёй прыгажосці, якую за паўсядзённымі падзеямі мы не заўсёды можам заўважыць. 
       (Памеры паштоўкі: 80 см х 120 см)

Комментариев нет:

Отправить комментарий