понедельник, 15 февраля 2021 г.

Музейная экспазіцыя “Афганістан у лёсах нашых землякоў” у музейным пакоі “Памяць”

        32 гады таму скончылася Афганская вайна, якая ўвайшла ў многія сем'і горам, трывогай і перажываннямі. Многія не жадаюць успамінаць аб тых падзеях, каб не верадзіць душу, але ўспаміны вяртаюцца, ўдараюць рыкашэтам па душах бацькоў, блізкіх і саміх ветэранаў Афганістана. Памяць - гэта, напэўна, адзінае, што дапамагае чалавеку думаць, суперажываць, не забываць пра тых, хто сумленна служыў і быў верны прысягі, пра тых, хто ў сваім апошнім баі не збаяўся і ня змаладушнічаў, а загінуў салдатам, верным свайму абавязку перад Радзімай.

З гэтай мэтай была створана музейная экспазіцыі “Афганістан у лёсах нашых землякоў”. Асновай для яе паслужылі гістарычныя звесткі аб Афганскай вайне: перыяд, асноўны канфлікт, прычыны, вынікі, сілы бакоў і агульныя чалавечыя страты, у тым ліку беларусаў. На стэндзе і стэлажах можна знайсці фотаздымкі перыяду 1979-1989 г.г., фотаматэрыялы з віртуальнай экскурсіі “Дарогамі Афганістана” Навасібірскага дзяржаўнага краязнаўчага музея.  

Найбольшую каштоўнасць ў экспазіцыі маюць фотаматэрыялы з асабістых архіваў воінаў-інтэрнацыяналістаў, нашых землякоў, Баканава Сяргея Мікалаевіча і Трахімовіча Аляксандра Іванавіча. А для тых навучэнцаў, якія захочуць даведацца больш аб падзеях тых гадоў, выстаўлена літаратура са спецыяльнай падборкі.

Для ўсіх наведвальнікаў музейнага пакоя экспазіцыя стане наглядным дапаможнікам у падзеі не гэтак даўнія, але якія адклалі адбітак у гісторыі дзяржавы і займальным падарожжам у самыя далёкія глыбіні нашага сэрца, выклікаючы моцныя высакародныя пачуцці і вялікую падзяку за мужнасць, адвагу і гераізм нашых салдат і афіцэраў. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий