вторник, 6 октября 2020 г.

Запрашаем навучэнцаў І-ХІ класаў да ўдзелу ў фотаконкурсе “Тут Радімы маёй пачатак…”

Конкурс праводзіцца з 6 па 27 кастрычніка 2020 года ўключна:

– з 06.10.2020 года па 22.10.2020 года – накіраванне творчых работ (фатаграфій) канкурсантамі;

– з 23.10.2020 года па 26.10.2020 года - работа членаў камісіі па ацэнцы творчых работ (фатаграфій); 


– 30.10.2020 года - урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу.

На Конкурс прымаюцца творчыя работы (фатаграфіі) па тэме «Тут Радзімы маёй пачатак…": у фатаграфіі павінна адлюстроўвацца сувязь дадзенай тэрыторыі з жыццём яе жыхароў, прыродай, культурнымі традыцыямі. Фотаздымкі, змест якіх будзе значна адрознівацца ад названых патрабаванняў, па рашэнні камісіі не разглядаюцца. Работы павінны па магчымасці адрознівацца крэатыўнасцю і мастацкім падыходам.

Кожны ўдзельнік можа даслаць на Конкурс не больш за 10 (дзесяць) фатаграфій.

Прымаюцца толькі аўтарскія работы ўдзельніка. Удзельнікі конкурсу нясуць персанальную адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў трэціх асоб.

Патрабаванні да прадстаўляемых фатаграфій:

- электронны фармат - JPEG, JPG;

- памер фота не менш 1024х768 пікселяў і аб'ёмам не менш за 200 Кб (0,2 Мб, вельмі нізкая якасць);

- суадносіны бакоў фатаграфіі (1:1, 9: 13 і т. д.) – любое.

Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна прадаставіць фота на электронную пошту katlevushka@gmail.com альбо асабіста кіраўніку музеяў Латушцы К.В.

На Конкурс прымаюцца чорна - белыя і каляровыя фатаграфіі;  дапускаецца апрацоўка фатаграфіі з дапамогай камп'ютарных праграм, Фатаграфія павінна мець назву.

Удзел у фотаконкурсе прадугледжвае згоду аўтара на перадачу ўсіх правоў на фотаматэрыял арганізатарам конкурсу і далейшае яго выкарыстанне.

Для падвядзення вынікаў арганізатары фотаконкурсу фарміруюць ацэначную камісію (журы). Работы ацэньваюцца па бальнай сістэме па наступных крытэрах:

- раскрыццё тэмы (ад 3 да 5 балаў);

- арыгінальнасць (ад 1 да 3 балаў);

- мастацкае выкананне (ад 1 да 2 балаў);

- кампазіцыйнае, аўтарскае рашэнне (ад 1 да 2 балаў).

Журы вызначае пераможцаў і ўзнагароджвае іх адпаведнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий