четверг, 7 мая 2020 г.

Перамога ў Міжнародным конкурсе медыяпраектаў «Страна Читалия 2020»!

Паважаныя госці блога! Хочацца падзяліцца з вамі радаснай навіной. Наш буктрэйлер "Трагедыя беларускага "Артэка"" заняў І месца ў Міжнародным конкурсе медыяпраектаў «Страна Читалия 2020» у намінацыі "Да 75-годдзя Вялікай Перамогі!".
У 2020 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 1843 чалавекі, якія прадставілі больш за 860 медыяпраектаў. Карта конкурсу уключае больш за 30 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі і 14 замежных дзяржаў. Узрост удзельнікаў ад 4 да 85 гадоў!
Прадстаўляю вашай увазе творчую работу.

Комментариев нет:

Отправить комментарий